У Мінску ў будынку Следчага камітэту знайшлі падземны ход

Нагадаем, Следчы камітэт мусіць заняць будынак XIX стагоддзя на мінскай вуліцы Фрунзэ. Раней яго мусілі перадаць Нацыянальнаму гістарычнаму музею, але перадумалі. Цяпер поўным ходам ідзе рэканструкцыя будынка.

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", будаўнікі знайшлі падземны ход і нават рызыкнулі спусціцца ў яго. Аднак да канца прайсці па ім пабаяліся, таму яго прызначэнне не высветлілі. Вядома, што ад пачатку ў будынку быў шпіталь, пасля ў ім жылі вайскоўцы, яго займаў штаб тылу Беларускай вайсковай акругі і рэдакцыя газеты "Во славу Родины".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі