У Беларусі разглядаюць магчымасць вяртання паслоў у Варшаву і Брусель

Паводле яго словаў, "дадзенае пытанне знаходзіцца ў стадыі разгляду". Пры гэтым ён не стаў каментаваць інфармацыю пра магчымае хуткае вяртанне амбасадараў краін ЕС у Мінск, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, "дыпламатычная вайна" паміж Мінскам і Бруселем распачалася ў лютым. Улады Беларусі адказалі на пашырэнне санкцый з боку ЕС адкліканнем у Мінск для кансультацый пасла ў Польшчы і прадстаўніка ў ЕС. Адначасова МЗС Беларусі прапанаваў польскаму амбасадару і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі з'ехаць для кансультацый у свае сталіцы. Пасля гэтага краіны ЕС прынялі супольнае рашэнне адклікаць сваіх амбасадараў з беларускай сталіцы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі