У Мінску пройдуць экскурсіі для глухіх і сляпых

Пра гэта Еўрарадыё распавяла сябра аргкамітэту па правядзенню Фэсту экскурсаводаў Яўгенія Быц:
130412_genia_byc_ekskursavody.mp3
"У гэтым годзе тры экскурсіі будзе для дзяцей: дзве па Мінску і адна ў Маладзечне. Будзе больш экскурсій на роварах: два маршруты па Мінску, адзін — ў Заслаўі, адзін — у Давыд-Гарадку і па Брэсцкай крэпасці. У Мінску мы плануем экскурсіі для людзей, якія не бачаць. Для гэтага распрацаваныя макеты Верхняга горада".

Апроч таго, арганізатары плануюць экскурсіі з сурдаперакладам, для людзей з парушэннямі слыха. Асобных экскурсій для людзей з інваліднасцю праводзіцца не будзе, але іх будуць запрашаць на інтэграваныя экскурсіі і дапамагаць, калі ўзнікнуць праблемы з перасоўваннем.

Таксама плануюцца экскурсіі па Мінску на замежных мовах: англійскай, іспанскай, нямецкай, польскай і сербскай.

Нагадаем, Фэст экскурсаводаў праходзіць у Беларусі ўжо ў пяты раз. Сёлета ў ім прыме удзел да 100 экскурсаводаў. Ён будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў ды адбудзецца 20-21 красавіка.

Фота — fest.icomos.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі