У Мінску памёр стваральнік "Вялікага слоўніка беларускай мовы" (відэа)

Развітанне ў Мінску адбудзецца ў нядзелю, 7 красавіка, у больніцы №9 (вуліца Сямашкі, 8) ў жалобнай зале.

Даследчык беларускай мовы, ён не меў філалагічнай адукацыі: закончыў хімічны факультэт БДУ. Шмат гадоў Піскуноў быў праграмістам. Вынікам яго працы стала праграма праверкі беларускай арфаграфіі "Літара" (2004). Таксама ён удзельнічаў у стварэнні электроннага слоўніка беларускай мовы "Парадыгма" (2009).

Апошняй яго значнай працай стаў "Вялікі слоўнік беларускай мовы". У ім амаль 223 тысячы лексічных адзінак. Слоўнік створаны на аснове электроннай базы шляхам апрацоўкі велізарнага тэкставага масіву — больш за 70 мільёнаў словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніц.

Калектыў Еўрарадыё спачувае сваякам і блізкім Фёдара Піскунова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі