У Мінску гарэў будынак БДУ, эвакуявалі 400 чалавек

У МНС паведамілі пра задымленне на чацвёртым паверсе навучальна-адміністрацыйнага будынка БДУ па вуліцы Рэвалюцыйная, 11.

Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
121122_navickipazar.mp3
"Тлела ізаляцыя электраправодкі і драўляны элемент акратавання сцяны. Адміністрацыяй будынка былі выведзеныя 400 чалавек, у тым ліку 350 навучэнцаў і 50 чалавек абслугоўваючага персанала. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Мяркуецца, што яго прычына — парушэнне правілаў эксплутацыі элетрасетак і электраабсталявання".

Паводле слоў Віталя Навіцкага, выратавальнікі не маглі даехаць да будынка з-за шматлікіх прыпаркаваных аўтамабіляў. У выніку, абсталяванне давялося несці на руках.

Адзначым, што ў будынку месціцца Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый БДУ ды іншыя навучальныя ўстановы.

Фота — МНС

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі