У Мінску абстралялі турыстычны аўтобус (відэа)

Міліцыя: У аўтобус з турыстамі, хутчэй за ўсё, не стралялі

Здарэнне адбылося на Партызанскім праспекце сталіцы. Кіроўца аўтобуса Setra, што вяртаўся ў Мінск з Крыма, пачуў гучны воплеск і спыніўся. Падумаў, што праз спёку магла адбыцца паломка. Але знайшоў у шкле скразную адтуліну ад кулі.

Меркавана, злачынца карыстаўся пнеўматычнай зброй. Стралок пакуль што не знойдзены. Сталічная міліцыя праводзіць праверку інцыдэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі