У Маскве прайшоў вечар беларускай мовы, быў аншлаг
Яго ўдзельнікі сабраліся ў адной з кавярняў.
Вось што распавёў Еўрарадыё пра гэтае мерапрыемства палітолаг і эканаміст Дзмітрый Балкунец:
"Сустрэча была вельмі цікавая. Быў вялікі аншлаг. Прыйшло каля 50 чалавек. Арганізатарам была беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч. Людзі ў вельмі цікавай, гульнявой форме вучылі беларускую мову, тыя, хто яе не ведае, ці спрабавалі неяк размаўляць па-беларуску".
Арганізатары спадзяюцца, што наступным разам прыйдзе яшчэ больш людзей. Вечары беларускай мовы будуць праходзіць кожны панядзелак а 20-й гадзіне ў маскоўскай кавярні Старбакс (метро "Кузнецкі мост").
Фота — з сацыяльных сетак