У Магілёве судзяць арганізатара "Славянскага марша"

Нагадаем, што 25 лістапада ў Магілёве прайшоў дазволены ўладамі "Славянскі марш". 7 снежня міліцыя выставіла арганізатару Дзмітрыю Дзенісенку абвінавачанні ў адміністрацыйным правапарушэнні, бо два ўдзельнікі акцыі былі ў масках. Падчас самой акцыі ніякіх прэтэнзій з гэтай нагоды міліцыянты не выказвалі.

Як паведамляе БелаПАН, Дзенісенка спасылаўся на тое, што пасля публікацыі ў газеце "Звязда" артыкула пра "Славянскі марш" улетку 2011 года, яму восем разоў адмаўлялі ў акцыі. На яго думку, так вырашылі мясцовыя чыноўнікі. Між тым галоўны ідэолаг Магілёўскага аблвыканкаму Андрэй Кунцэвіч у каментары БелаПАН адзначыў: калі заяўка на любую акцыю пададзена ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства, то няма патрэбы яе забараняць.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі