У Магілёве работнікі агракамбіната “Прыдняпроўскі” скралі каля 7000 яек
Усе пяцёра падзельнікаў затрыманыя.
Следства выявіла, што гэтую вялікую партыю курыных яек скралі 12 снежня. Сума стратаў для прадпрыемства ацэненая ў 4,6 млн рублёў, паведамляе магілёўская міліцыя.
На затрыманых пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да сямі гадоў турмы.