У Магілёве невядомы нападае на дзяўчын у ліфце

Апошнія напады адбыліся 26 і 27 ліпеня. Усе пацярпелыя жывы, паведамляе магілёўская міліцыя. Злачынца пераследуе сэксуальныя мэты.

 

Пацярпелыя кажуць, што хлопцу на выгляд 22-28 год, ён мае рост 170-175 см, сярэдняга целаскладу. Валасы кароткія, цёмныя, твар авальны, хударлявы. Знешні выгляд ахайны. Штораз ён апранаецца ў рознае адзенне.

 

Міліцыя просіць неабыякавых грамадзянаў паведаміць інфармацыю пра нападніка, калі яна ім вядомая. Ананімнасць гарантуецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі