Лукашэнка: Выбух пад Лагойскам — вынік галавацяпства (ОНЛАЙН)

У сераду 8 лютага ў ваенным гарадку вёскі Малінаўка адбыўся выбух у 3-павярховіку. Цэнтральны пад'езд дома абваліўся, 7 кватэр цалкам разбураны.

Глядзіце відэа- і фотарэпартаж Еўрарадыё з месца выбуху.

-----------------------------------------------------------------------

9 лютага

13.35. Следчы камітэт: Пах газу ў доме пад Лагойскам чуўся за тры дні да выбуху

Па факце выбуху ў жылым доме ў Лагойскім раёне распачатая крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі".

Па словах жыхароў дома, пах газу чуўся на працягу трох дзён перад выбухам. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.
120209 SledczyLagojsk_0.mp3
Траулька: "Следства адпрацоўвае адну асноўную версію — гэта ўцечка бытавога газу. Па чыёй віне адбылася ўцечка: па віне жыхароў, эксплутацыйных службаў ці арганізацыі, якая пастаўляла газ, трэба высветліць следству. Мы маем інфармацыю са слоў жыхароў, што на працягу трох дзён быў чутны пах газу ў гэтым доме. У рамках расследавання гэтай крымінальнай справы было зроблена выманне перамоваў дыспетчарскай службы газу і жыхароў дадзенага дома. Дапытваюцца службовыя асобы аварыйнай службы газу і службовыя асобы жыллёва-эксплутацыйнай гаспадаркі на прадмет іх дзеянняў па гэтай інфармацыі ад жыхароў".

13:27. Пацярпелыя ад выбуху пад Лагойскам будуць жыць у санаторыі да канца тыдня

Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў намеснік кіраўніка санаторыя “Рудня” Канстанцін Рыбчык.

Паводле яго словаў, зараз у санаторыі жыве 16 чалавек, якія засталіся без жытла пасля выбуху. Куды іх пераселяць, пакуль невядома.

13:05. Лукашэнка: Выбух пад Лагойскам — вынік галавацяпства

Кіраўнік дзяржавы сёння выказаўся пра ўчорашні выбух у інтэрнаце, у выніку якога адзін чалавек загінуў і некалькі было паранена.

На нарадзе, прысвечанай бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "па інфармацыі Следчага камітэта гэта абсалютна не мае ніякіх адносінаў да надвор'я. Найхутчэй, гэта галавацяпства тых людзей, якія за гэта павінны адказваць", паведамляе БЕЛТА.

12:40. Выбух у доме пад Лагойскам мог адбыцца ў пустуючай кватэры

Аб гэтым Еўрарадыё расказалі ў Лагойскім райвыканкаме.

Паводле неафіцыйнай версіі, у пашкоджаным доме некалькі гадоў пуставала кватэра. І менавіта ў ёй адбыўся выбух газу, які не быў адключаны. У аддзеле архітэктуры райвыканкама гавораць, што газ у такім выпадку мог скаплівацца ў кватэры гадамі.

Нагадаем, што выбух адбыўся ўчора ўвечары. У выніку шматкватэрны дом быў значна пашкоджаны. Адзін чалавек загінуў.

10:22. Яшчэ аднаго пацярпелага падчас выбуху могуць перавезці ў Мінск

Пакуль ён застаецца ў лагойскай раённай лякарні, стан яго цяжкі, але стабільны.

Пагрозы жыццю пацярпелага няма, паведамляе БЕЛТА. Неўзабаве мужчыну могуць перавезці ў Мінскі акруговы вайсковы шпіталь. Раней у сталічныя бальніцы прывезлі з Лагойска дваіх пацярпелых падчас выбуху ў інтэрнаце ў вёсцы Малінаўка.

Як інфармуе Першы тэлеканал, частка людзей з разбуранага дома хоча жыць у сваякоў і знаёмых. Лагойскія чыноўнікі абяцаюць, што "пытанне будаўніцтва жылля будзе вырашацца".

9.26. Дваіх пацярпелых перавезлі ў сталічныя лякарні

Яшчэ адзін чалавек застаецца ў лагойскай раённай бальніцы.

Вось што распавёў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
120209 Navicki1_0.mp3
"Двое чалавек знаходзяцца ў бальніцах Мінска, адзін застаецца ў лагойскай бальніцы. Адну жанчыну пасля аказання дапамогі адпусцілі для амбулаторнага лячэння. Акрамя іх медычная дапамога была аказаная яшчэ 10 жыхарам дома... Падчас правядзення пашуковых работ выратавальнікі знайшлі пад заваламі цела мужчыны... Прычыны выбуху ўстанаўліваюцца. Іх высвятляе спецыяльная камісія, якая сёння працягне працу. Для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі былі задзейнічаны 34 адзінкі тэхнікі і 119 выратавальнікаў".

8.32. Жыхары дома, у якім адбыўся выбух, начавалі ў санаторыі

Па магчымамасці, некаторых з іх пускалі ў ацалелыя кватэры забраць асабістыя рэчы.

Нагадаем, учора ў інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. У выніку, абрынуўся цэнтральны пад'езд трохпавярховага будынку, было разбурана каля сямі кватэр.

Больш за 30 жыхароў дома былі размешчаныя ў санаторыі "Рудня". Для іх было арганізаванае харчаванне. У людзей, кватэры якіх ацалелі, забралі ключы, іх жыллё зачынена, інфармуе БЕЛТА.

8.17. Падчас выбуху на Лагойшчыне загінуў адзін чалавек

Цела мужчыны знайшлі пад заваламі дома, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, учора ў інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. У выніку, абрынуўся цэнтральны пад'езд трохпавярховага будынку, было разбурана каля сямі кватэр. Агулам пацярпела каля 15 чалавек, чацвёра былі шпіталізаваныя ў лагойскай раённай бальніцы. У рэанімацыі знаходзіцца 24-гадовы мужчына, якому выбухам адарвала нагу.

Асноўнай версіяй здарэння спецыялісты лічаць выбух бытавога газу. Спецыяльныя камісія высвятляе прычыны выбуху.

8 лютага

20.35. Як паведамляе тэлеканал АНТ, існуе небяспека новых абрушэнняў будынка. Аднаму з пацярпелых, 24-гадоваму хлопцу, адарвала нагу.

19.45. Як паведамляе наш карэспандэнт Арцём Мартыновіч, пад заваламі дагэтуль можа знаходзіцца чалавек. Яго пошукі працягваюцца. Стала вядома, што з 17 кватэр дома 6 займалі вайскоўцы. Падчас выбуху дзяцей у будынку не было.

120208 MartynovichS.MP3

Распавядае намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама Сяргей Стражнікевіч:

120208 strazhnikevichS.MP3

19.10. З месца здарэння паведамляе Віталь Зыблюк. Паводле яго словаў, створаны аператыўны штаб. Ён кіруе разборам завалаў і ліквідацыяй пажару, які працягваецца. У раёне будынка задымленне. Там вельмі шмат міліцыі, вайскоўцаў. Месца здарэння ачэпленае. Ратавальнікі кажуць, што адзін чалавек дагэтуль знаходзіцца пад заваламі.

120208 ZybljukS.MP3

19.05. Як інфармуе Першы тэлеканал, на момант выбуху ў будынку было 17-20 чалавек. Агулам пацярпелі 5 чалавек, 2 з іх выцягвалі з-пад завалаў. Двое чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане ў лагойскай раённай бальніцы.

18.05. Як паведамляе тэлеканал АНТ, адзін з пацярпелых знаходзіцца ў лагойскай бальніцы ў цяжкім стане. На месцы выбуху працягваецца разбор завалаў, ідзе пошук яшчэ аднаго чалавека, які можа пад імі знаходзіцца.

***

Вось што паведаміў Еўрарадыё начальнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі:

120208 Navicki 1.mp3

“8 лютага ў 13:45 паступіла паведамленне аб бытавым выбуху ў будынку інтэрната ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёну. Будынак трохпавярховы. У выніку, абрынуліся пліты перакрыцця 2-га пад’езда, абрынуліся перагародкі. З-пад завалаў выратавалі 4 чалавек, вядуцца пошукі пацярпелых. Прычына выбуху высвятляецца, на месцы працуюць спецыялісты МНС”. Выбух адбыўся ў трохпавярховым доме ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка. У выніку, абрынуліся перакрыцці аднаго з пад'ездаў. Чатыры чалавекі цяпер знаходзяцца ў бальніцы".

Як паведамляе сайт logoysk.infо, у доме цалкам разбураныя 9 кватэр, іншыя кватэры пашкоджаныя. Жыхароў дома цяпер рассяляюць.

У Лагойскай раённай бальніцы Еўрарадыё паведамілі, што да іх прывезлі чатырох чалавек — трох мужчын і жанчыну. У іх стан сярэдняй цяжкасці. Аднаго пацярпелага цяпер аперыруюць.

120208 Logoisk Bolnica.mp3

Прычыны выбуху ў інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў Лагойскім раёне высвятляе спецыяльная камісія. Аднак, як інфармуе БЕЛТА, у Мінабароны ўжо цяпер кажуць, што адбыўся выбух бытавога газу.

Фота — logoysk.info


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі