У Круглянскім раёне ўсталююць памятны знак рускаму генералу

Яе ўсталююць у г. п. Круглае на месцы, дзе 200 гадоў таму знаходзілася стаўка і лазарэт генерал-фельдмаршала Міхаіла Кутузава, галоўнакамандуючага рускай арміяй, якая ваявала супраць войска французскага імператара Напалеона. Цяпер гэта — тэрыторыя Свята-Троіцкага храма і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Магілёўскі гісторык Аляксандр Агееў лічыць, што стварэнне памятных знакаў з нагоды вайны 1812 года на Магілёўшчыне дазволіць распрацаваць новыя турыстычныя маршруты і прыцягнуць замежных турыстаў. Галоўнае, каб тэкст на памятных знаках быў нейтральнага зместу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі