У Крамбамбулі з'явілася "Драбадзі-драбада"

Гурт “Крамбамбуля” выдаў першы за апошнія пяць гадоў альбом пад назвай “Драбадзі-драбада”. У альбом увайшлі 12 еўрапейскіх фольк-хітоў, пераапрацаваных і пераасэнсаваных пад беларускага слухача. Больш таго, альбом складаецца з двух дыскаў – на адным песні запісаныя на мове арыгінала, на другім – на беларускай мове. Апроч італьянскіх, харвацкіх, шведскіх, польскіх песень на дыску прысутнічаюць тры беларускія фольк-хіты. У цэлым пласцінка ўяўляе сабой музычнае падарожжа па Еўропе, якое ўражвае імпэтам, радасцю, весялосцю, танцамі і шалёнай энергіяй поп-панку.

Ужо сёння танную версію альбома, то бок дыск з песнямі на беларускай мове, можна набыць у гіпермаркетах і на аўтазапраўках. Дарагая версія (два дыскі) прадаецца ў крамах “Містэрыя гуку” і на OZ.by. У інтэрнэце “Драбадзі-драбада” мае з’явіцца бліжэй да мінскай прэзентацыі дыска, якая адбудзецца 11 лютага ў клубе Re:Public. Раней пачуць новую праграму Крамбамбулі можна ў навагоднюю ноч у маскоўскім клубе P!PL, падчас “ляпісаўскага” Новага году па-беларуску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі