У ізраільскім Ашдодзе з'явілася плошча Янкі Купалы

Ініцыятыва увекавечыць імя беларускага песняра належыць амбасадару Беларусі ў Ізраілі Ігару Ляшчэню, піша газета "Рэспубліка". Яго прапанову падтрымалі прадстаўнікі ізраільскага зямляцтва выхадцаў з Беларусі ды гарадскія ўлады. Цяпер абмяркоўваецца стварэнне на плошчы памятнага знака ў гонар першага Народнага паэта Беларусі.

Дарэчы, Ашдод — шосты па велічыні горад у Ізраілі. Тут жывуць каля 210 тысяч чалавек. Сёлета Ашдод стаў горадам-пабрацімам Брэста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі