У Італіі страйкуюць работнікі пляжаў

Цяпер у Італіі прыбярэжныя зоны здаюцца ў арэнду за вызначаную гадавую плату, і кантракт можа працягвацца шмат гадоў. Але з 2016 года, паводле новага закона, на ўсёй тэрыторыі ЕС будуць праводзіцца тэндары на кіраванне пляжамі. На думку італьянцаў, гэта стане перашкодай для развіцця турыстычнага сектара, паведамляе Travel.ru.

Акцыя атрымала назву "Летні страйк парасонаў", бо ад 9-й да 11-й гадзіны на прыватных пляжах па ўсім узбярэжжы не выдаюцца парасоны і шэзлонгі. Страйк працягнецца да 11 жніўня.

Фота — tomyam.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі