У інтэрнэце з'явілася відэа "дэсанту мядзведзікаў" (відэа)

У інтэрнэце з'явіліся відэаролікі, на якіх з невядомага самалёта скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмент відэа зняты ў кабіне пілота, на другім, дзе самалёт відаць у небе, — можна пазнаць горад Івянец Мінскай вобласці.

Нагадаем, зранку 4 ліпеня шведскае выданне The Local паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Мінск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. Самалёт, нібыта, ляцеў на малой вышыні з боку Літвы.

Пазней Мінабароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэнне паветранай мяжы краіны. Як паведамляе Радыё "Свабода", літоўскія вайскоўцы таксама расследуюць, ці вылятаў з Літвы ў бок Беларусі такі самалёт.

У другой палове дня 4 ліпеня шведскае піяр-агенцтва паведаміла, што ўся акцыя адбывалася ў Швецыі. Яе мэта — прыцягнуць увагу да праблемаў са свабодай слова ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі