У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі

У такім выглядзе агаломшаныя жыхары вёскі Гнезна Ваўкавыскага раёна знайшлі мясцовыя могілкі ў пятніцу 11 лістапада. Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС "па гарачых слядах" выявілі вінаватых.

Вандаламі аказаліся трое дзяцей, старэйшаму з якіх усяго толькі 11 гадоў. Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, крымінальная справа па факце вандалізму распачатая не будзе. За ўчынак непаўналетніх у адміністрацыйным парадку адкажуць іх бацькі, паведамляе region4.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі