У Гродне забілі бацьку прафесара Аляксандра Астроўскага

86-гадовы бацька доктара медыцынскіх навук, прафесара кафедры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Астроўскага 25 сакавіка пайшоў у гараж за гароднінай. Калі ён ужо зачыняў гараж, на яго, нібыта, напалі.

Мужчына памёр у бальніцы ў выніку моцнага ўнутранага крывацёку з-за разрываў унутраных органаў. Ён не сказаў, хто на яго напаў.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца расследаванне, распачата крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

"Интерфакс-Запад" дадае, што 86-гадовы бацька прафесара загінуў у выніку наезду на яго аўтамабіля. У якасці падазраванага праходзіць 42-гадовы жыхар Гродна.


Астроўскі не верыць, што яго бацьку забіў аўтамабіль

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі