У Горках улада імітавала грамадскую дыскусію

Сёння ў актавую залю райвыканкама прыйшло каля 20 неабыякавых гараджан. Аднак галоўны архітэктар раёна Аляксандр Бяляеў адзначыў, што каштарыс на вырубку дрэваў ужо падрыхтаваны і выратаваць іх ўжо нішто не здолее.

Асаблівы клопат у гараджан быў звязаны з вырубкай ліпавай алеі, большую частку якой ужо зрубілі пры закладцы лядовага палацу.

Трэба адзначыць, што сустрэча была свайго кшталту рэакцыяй улады на сабраныя подпісы. Як адзначылі прысутныя, іх сабралі, каб выпусціць пар і паказаць, што ўлада ідзе насустрач. Аднак на самой справе выявілася, што не чуе іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі