У Гомелі па квіткі на матч з “Ліверпулем” выстраіліся чэргі (фота)

Дырэктар клуба “Гомель”, саперніка брытанцаў, у сваім Твітэры напісаў, нібы 90% білетаў ужо прададзеныя — іх раскупілі прадпрыемствы горада яшчэ загаддзя.

Гэта выклікала ажыятаж: чарга ў касы з’явілася ўжо а 03.00 ночы, прыблізна каля сёмай гадзіны, згодна з адпаведным запісам, скампанавалася ўжо першая сотня… ў другую касу.

Кошты  білетаў:  фан-сектар  — 150 000 рублёў,  на іншыя: 200 000 — 250 000; у віп-ложу — 400 000 рублёў. Гульня пройдзе ў Гомелі 2 жніўня.

На наступных фотаздымках стан чэргаў ля кас стадыёна на сёмую раніцы.

Пачатак працы кас — 10 гадзіна раніцы. На момант іх адкрыцця каля стадыёна сфармаваліся тры доўгія чаргі. Іх магло быць і чатыры, але адна з кас не працавала і людзі з гэтай прычыны вельмі абураліся.

Таксама заўзятары былі незадаволеныя і тым, што квіткі прадаваліся не на ўсе сектары. А білетаў у віп-ложы, што каштуюць па чатырыста тысячаў рублёў, і зусім не было.


Заўзятары, што прыехалі па квіткі яшчэ ўначы, склалі адмысловыя спісы, па якіх агучвалі прозвішча наступнага пакупніка білетаў.

Сярод людзей у чэргах была даволі нервовая атмасфера, бо яны баяліся, што білетаў можа не хапіць. Некаторыя куплялі па дзесяць і больш білетаў у адны рукі.

А палове на адзінаццатую пад'ехала міліцыя і пачала пільнаваць чэргі.

Нагадаем, "Ліверпуль" прылятае ў Гомель 1 жніўня, а матч пройдзе на наступны дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі