У Глыбокім ясельную групу ў дзіцячым садку затапіла вадой

У нядзелю 16 снежня ясельную групу А Глыбоцкага дзіцячага садка № 6 затапіла вадой. Прычым вада ішла так моцна, што плавала ўсё: і лыжкі, і цацкі, купленыя на грошы бацькоў, і ўсе асабістыя рэчы.

Бацькі раней звярталіся да кіраўніцтва садка і ў аддзел адукацыі з просьбай правесці рамонт ацяплення, але безвынікова. Пасля гэтага яны звярнуліся з лістом у незалежную газету “Вольнае Глыбокае”.

Бацькі пішуць, што ўлетку самастойна рабілі рамонт, а потым неаднаразова звярталіся з просьбамі наконт ацяплення. Па іх словах, у групе тэмпература паветра не падымалася вышэй за 16-18 градусаў і дзяцей клалі спаць апранутымі. Акурат у дні перад затапленнем чыноўнікі двойчы абяцалі бацкам адрамантаваць ацяпленне. Аднак патоп здарыўся хутчэй, чым рамонт.

Фота  архіву 10kanal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі