У Глыбокім паставяць бюст прэм'ер-міністра БНР (фота)

Размесцяцца яны ў скверы, дзе раней стаяў помнік Леніну. Агулам плануецца паставіць 8 бюстаў. Акрамя Вацлава Ластоўскага будуць ушанаваныя мастак Язэп Драздовіч, авіяканструктар Павел Сухі, лінгвіст Эліэзэр Бэн-Іегуда (ён адрадзіў іўрыт у якасці размоўнай мовы), заснавальнік беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі ды іншыя.

Бюсты будуць усталяваныя да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Глыбокім сёлета 2 верасня. Працы па заліўцы падмуркаў ужо ідуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі