У Дзень волі ў рэгіёнах затрымліваюць грамадскіх актывістаў
У Віцебску затрыманы прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Віктар Калеснік, а таксама яшчэ адзін актывіст, які не пажадаў назвацца журналістам.
Калеснік паведаміў Радыё Свабода, што падставай для затрымання сталі нібыта нейкія непарадкі з машынай.
У Жодзіне затрыманы актывіст Юрась Сілкін. Яго спынілі на вуліцы, а пазней адвезлі ў міліцыю. Паводле словаў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Ваўчаніна, ля дамоў актывістаў апазіцыі ад раніцы дзяжураць міліцыянты і людзі ў цывільным.