У другім квартале Расія паставіць у Беларусь столькі ж нафты, як і ў першым

Дамоўленасць пра гэта дасягнулі ўвечары 12 сакавіка на перамовах у Маскве першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзіміра Сямашка і намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч, паведамляе БелаПАН. Па словах прэс-сакратара расійскага віцэ-прэм'ера Аліі Самігулінай, аб'ём паставак вызначаўся з улікам чаканага беларускім бокам гадавога аб'ёму 23 мільёны тон.

Нагадаем, што перамовы пра пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь вядуцца з кастрычніка 2012 года. Беларусь хоча атрымаць 23 мільёны тон нафты, а Расія пагаджаецца паставіць 18,5 мільёна тон.

Фота — gubkin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі