У чацвер будуць судзіць Алеся Макаева — за Слуцкае паўстанне

Вось што распавёў Еўрарадыё Алесь Макаеў:

"1 снежня была вандроўка па памятных мясцінах Слуцкага паўстання [1920 года]: Грозава, Семежава і Чырвоная Слабада (Вызна). Міліцыянты склалі пратакол "за арганізацыю і правядзенне мітынга ў аграгарадку Грозава"... Дарэчы, пратакол, складзены копыльскімі міліцыянтамі, на беларускай мове, трэба за гэта ім падзяку выказаць...".

Макаеў адзначае, што ў яго атрымалася "паўторнае на працягу года парушэнне" — 19 снежня 2011 года актывіста затрымлівалі каля Чырвонага касцёла ў Мінску, на ўгодкі разгону Плошчы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі