У Брэсцкім раёне падвялі вынікі паўгадовай забароны “чарніла”
Ад празмернага спажывання алкаголю памерла на 6 чалавек менш, чым летась.
Прадаваць моцнае пладова-ягаднае віно забаранілі летась у жніўні ў двух сельсаветах. Увосень забарону пашырылі яшчэ на чатыры, піша газета “Заря над Бугом”. За першы квартал гэтага года ад алкаголю памерлі толькі 2 чалавекі, а летась ажно 8.
Разам з тым, многія адмыслоўцы кажуць, што гэтая забарона неэфектыўная: таннае віно можна купіць у суседнім сельсавеце ці ў абласным цэнтры. Забарона выклікала пратэст гандляроў. Прыбыткі продажу “чарніла” ўпалі амаль напалову, а яно складала 5% усяго тавараабарачэння.
Дарэчы, Беларусь па спажыванні алкаголю ўваходзіць у топ-дзясятку краін свету. Наш паказчык – 15, 13 літра на чалавека ў год – амаль у тры разы перавышае норму, за якой пачынаецца пагроза фізічнага выраджэння нацыі.
Фота — kulinar.brsmok.by