У Брэсцкім раёне будуць сплаўляцца на байдарках па Бугу
Калі не раззлуюцца памежнікі.
Турыстычны маршрут для байдарачнікаў падрыхтаваны па памежнай рацэ ад Тамашоўкі да Даманава.
У маршрут уваходзіць агляд польскага мястэчка Уладава. Пляцоўка размяшчаецца недалёка ад памежнай заставы. Першыя заплывы з рыбнай лоўляй і юшкай маюць прайсці бягучай вясной, паведаміла газета “Зара над Бугам”.
Буг яшчэ з савецкіх часоў закрыты нават для мясцовых жыхароў, таму навіну многія сустракаюць з энтузіязмам. Але ў адміністрацыі Брэсцкага раёна пабойваюцца, што план можа сарвацца. Памежнікі паставілі ўмову: калі хто-небудзь пабочны паспрабуе перайсці мяжу, яе зноў зачыняць, а водны турызм забароняць.
Дарэчы, мясцовыя жыхары кажуць, што палякі вудзяць рыбу з свайго берага.