У Брэсце забаранілі хардкор-канцэрт

Канцэрт мусіў адбыцца ў фармаце зачыненай вечарыны ў ДК Скокі (3 км ад Брэста). У якасці хэдлайнераў планаваўся ўдзел расійскага гурта SARAH WHERE IS MY TEA. У канцы сакавіку музыкі адправіліся ў свой першы маштабны тур, які захапіў шэраг гарадоў Расеі і Украіны. Працягнуць “DESOLATE Tour pt. I” яны збіраліся ў Беларусі.

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі пра адмену канцэрта ў самы апошні момант, калі расійскі гурт ужо прыехаў у Брэст. Музыкам прыйшлося папросту паехаць дадому. Арганізатары не адмаўляюць, што магчымыя прычыны забароны - канфлікты паміж антыфа і неафашыстамі, што пачасціліся апошнім часам у горадзе. Пасьля крывавай бойкі ў  кастрычніку  тэма варожых субкультураў усё больш пачала цікавіць брэсцкіх праваахоўнікаў. Са словаў арганізатараў, канцэрты, афіцыйна аформленныя як дыскатэкі, не раз праходзілі ў Брэсце. І раней ні ў адміністрацыях установаў, ні ў міліцыянтаў не ўзнікала пытанняў да такого фармату мерапрыемстваў..  

Арганізоўвала канцэрт прома-суполка TG SOUND PROMO BREST. І не гледзячы на тое, што здарылася, сваю дзейнасць яны спыняць не збіраюцца. Ужо ідзе плённая падрыхтоўка да выступу італьянскага гурта "READY, SET, FALL!". У Брэст яны завітаюць  2-га снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі