У Брэсце рэзка скарацілася колькасць падпісчыкаў на расійскія часопісы

Брэстаўчанка Алеся расказала Еўрарадыё: "Я вырашыла, як заўсёды, падпісацца на часопіс. Называецца “Люблю готовить”. Зайшла на пошту, там яго шукалі. Не знайшлі ні ў камп'ютары, ні ў каталогу. Аказваецца, шмат выданняў рускіх чамусьці знікла. Нібыта, яны надта падаражалі. Таму і не атрымалася выпісаць".


Супрацоўніца "Белпошты", адказная за падпіску, пацвердзіла: расійскія часопісы прыбралі амаль усе, бо дарагія. Калі раней выданні каштавалі (у пераліку на беларускія) 50 тысяч рублёў на паўгода, дык цяпер з Расіі прыслалі кошты па 200 тысяч. Папулярныя дзіцячыя часопісы пакінулі ў каталогу, але адзін нумар “Микки-Мауса" каштуе 23 тысячы рублёў. А навуковы “Металл-курьер” на паўгода каштуе 25 мільёнаў! "Пад’ёмнымі" для беларусаў засталіся толькі кошты на расійскія газеты.

Падпіска на расійскія выданні заканчваецца 15 чэрвеня. Але паштавікі ўжо мяркуюць, што колькасць падпісчыкаў на іх паменшае прыкладна на палову.


Тыя самыя апасенні выказалі ў аддзеле камплектацыі абласной бібліятэкі імя Горкага. Расійскія выданні ўраўняліся коштамі з заходнееўрапейскімі, якія раней не выпісвалі праз дарагоўлю. У цяперашніх умовах, відаць, не дадуць грошай і на расійскія.

Фота:gayrussia.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі