Брэсцкага актывіста схапілі на вачах у жонкі і сына

Паводле слоў жонкі Віталя Каўша Жанны, спачатку пяцёра мужчын у спартовых касцюмах спрабавалі патрапіць у хату ў вёсцы пад Брэстам, але ім не адчынілі. Калі ж праз нейкі час актывіст моладзевага руху выйшаў, на яго адразу накінуліся, павалілі на зямлю і збілі нагамі. Адбывалася гэта на вачах Жанны Коўш і яе малога сына.

Са словаў жонкі Віталя Каўша, невядомыя не назваліся, пагражалі застрэліць сабаку, пасадзілі яе мужа ў белыя “Жыгулі” і з’ехалі.

У суботу ў міліцыі Жанне Коўш адказвалі, што "нічога не ведаюць". Жанчына збіралася заявіць аб выкраданні мужа.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі