У Брэсце раскалоўся 12-павярховы дом (фота)

Касымі расколінамі ад 12-га да першага паверху пайшла паўночная нясучая сцяна дома па Набярэжнай Францыска Скарыны, 32. Расколіны з'явіліся між вокнаў знутры кватэр і звонку. Жыхарка дома Ірына Леванюк тлумачыць:

Леванюк: "У нас ніколі звонку нашага дома не было касых расколін. Дом абліцаваны пліткай, і яна патрэскалася ад першага паверху да апошняга. Гэта сведчанне таго, што адна калона дэфармавалася. Мабыць, пагрузілася ў зямлю. Унутры, у кватэрах, жыхары бачаць расколіны паміж плітамі і за батарэямі ацяплення".

Пліты перакрыцця месцамі раскалоліся нават разам з наклеенай аздобай і сумежнай сцяной. У кватэры № 9 вільготная і чорная ад цвілі сцяна. Унутры яе трэснула і псуе ваду труба.

40-гадовы дом стаіць на двух калонах. У 2005 годзе яго ўжо прызнавалі аварыйным і ўмацоўвалі падмурак.

Аптэку сеткі “Лінія жыцця” пачалі будаваць у міжкалоннай прасторы летась. 90 жыхароў дома падпісаліся супраць будоўлі. Яе прыпыніў суд, але потым вынес рашэнне не на карысць жыхароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі