У Брэсце "Мерсэдэс" насмерць збіў дзяўчыну

Як паведамляе сайт tomin.by, іншамарка, за рулём якой таксама знаходзілася дзяўчына, наехала на пешахода на вуліцы Маскоўскай каля крамы "Астор".

Са словаў відавочцаў, каля 12й гадзіны ночы была выклікана "хуткая". Аднак дапамога медыкаў не спатрэбілася — дзяўчына загінула на месцы. Каб дастаць яе цела з-пад аўтамабіля, прыехала спецтэхіка, якая падняла "Мэрсадэс".

Асоба загінулай пакуль высвятляецца, на выгляд ёй 17-25 год. Па факце наезду на пешаходным пераходзе супрацоўнікі ДАІ праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі