У Бранску раскрылі крадзеж дзяўчынкі

У забойстве падазраецца сужыцель маці 9-месячнай дзяўчынкі. Ён затрыманы, з ім працуюць следчыя, паведамляе РІА "Новости". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падчас сваркі з жанчынай мужчына забіў дзяўчынку, а пасля інсцыніраваў яе знікненне. Маці дзіцяці яму ў гэтым, нібыта, дапамагала. Цела забітай дзяўчынкі яны спалілі.

Нагадаем, пра знікненне дачкі жанчына заявіла 11 сакавіка. Яна паведаміла праваахоўнікам, што на хвіліну пакінула каляску з дзіцём каля крамы. У пошуках дзяўчынкі ўдзельнічалі больш за тысячу паліцыянтаў. Яе шукалі нават у сумежных абласцях Беларусі і Украіны.

Фота — ria.ru