У беларускіх кінатэатрах афіцыйна забаранілі алкаголь

Дакумент упершыню прадугледжвае, што гледачам забараняецца прыносіць у месцы паказу фільмаў аўдыё-, відэазапісвальную апаратуру, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, агнястрэльную зброю, выбухованебяспечныя, атрутныя, колючыя, рэжучыя, брудныя прадметы. Таксама нельга наведваць месцы паказаў з жывёламі.

Пастанова таксама рэгламентуе іншыя правілы паводзінаў у кінатэатрах. Напрыклад, забараняецца займаць без дазволу месца, адрознае ад пазначанага ў квітку. Нельга ўздымацца з месца і хадзіць па зале ў часе паказу, шумець, гучна размаўляць, у тым ліку па мабільным тэлефоне, усяляк замінаць іншых гледачам, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі