У Беларусі арыштавалі ўкраінскага банкіра
Зараз яго чакае экстрадыцыя ва Украіну.
Як паведамляе ўкраінскае інтэрнэт-выданне "ОРД", у Беларусі Павел Барулька хаваўся па падробленым пашпарце.
Барульку падазраюць у крадзяжы сродкаў Нацбанку Ўкраіны пры ўдзеле тагачаснага першага намесніка Старшыні НБУ Анатоля Шапавалава. У гэтай афёры дзейнічалі два з трох банкаў, якія належаць Барульку, — "Еўрапейскі" і "Нацыянальны стандарт". Трэці банк — "Уладзімірскі" — быў прызначаны для продажу і ў схемах крадзяжоў актыўна не выкарыстоўваўся, пішуць украінскія СМІ.
Паўла Барульку вінавацяць у незаконных фінансавых аперацыях і парушэнні валютнага заканадаўства Ўкраіны ў асабліва буйным памеры.
Дарэчы, адзначаецца, што Барулька дзейнічаў гэтым чынам больш за 10 гадоў дзякуючы апекуну — былому Генпракурору Украіны Аляксандру Мядзведзьку. Ён быў родным дзядзькам жонкі банкіра.