У баранавіцкай лякарні ў палатах тэмпература +10

Пра надзвычайную сітуацыю паведаміла незалежная газета "Intex-press". Выданне піша, што ў неўралагічным аддзяленні баранавіцкай лякарні пацыенты вымушаны знаходзіцца ў шапках.

Вокны палаты заклееныя і да таго ж грунтоўна засцеленыя коўдрамі. Але нават пры такіх мерах на шыбах унутры памяшкання ўтварыўся лёд.

На халадэчу ў палатах скардзяцца і пацыенты нефралагічнага аддзялення. Лекары адказваюць, што дапамагчы нічым не могуць, бо гэтая частка будынка проста не награваецца. Галоўны лекар Баранавіцкай гарадской лякарні Васіль Раманоўскі кажа, што прычына — старыя драўляныя вокны лякарні, праз якія губляецца да 40% цяпла.

У хірургічным і траўматалагічным аддзяленнях, дзе летась усталявалі новыя вокны, тэмпература трымаецца на ўзроўні +24 градусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі