У Баранавічах злодзей скраў 204 грамы сыру

39-гадовага злодзея затрымалі адразу пасля крадзяжу. Мужчына скраў з вітрыны крамы “Прадукты” па вуліцы Савецкай міні-ўпакоўку сыру.

Кошт скрадзенага — менш за 9 тысяч рублёў (каля 1 долара), кажуць брэсцкія міліцыянты. Справу кваліфікавалі як грабеж. Беспрацоўнаму мужчыну пагражае да чатырох гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі