У Аўстрыі БАТЭ падтрымаюць каля 100 чалавек

Барысаўскі клуб арганізаваў 2 аўтобусы ў Аўстрыю для жадаючых пабачыць матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ супраць “Штурма”. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё намеснік гендырэктара БАТЭ па сувязях з грамадскасцю Віктар Хадасевіч.

Хадасевіч: “Заўзятары ўжо ў Чэхіі. Яны выехалі ўчора. Былі арганізаваны 2 аўтобусы. Плюс некаторыя беларусы, якія жывуць у Аўстрыі, выказалі жаданне падтрымаць каманду. Яшчэ нехта дабіраецца на сваіх аўтамабілях. На аўтобусах чалавек 80”.

Па словах Хадасевіча, прыкладны кошт квіткоў на матч для заўзятараў БАТЭ будзе складаць 20 еўра.

Нагадаем, матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Штурм" пройдзе ўвечары 24 жніўня на стадыёне “Грац-Лібенаў”. Першая гульня, якая прайшла тыдзень таму на мінскім стадыёне "Дынама", скончылася ўнічыю 1:1.

Футбалісты БАТЭ паляцелі ў Грац сёння раніцай чартэрным рэйсам.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі