У Анатоля Лябедзькі шукалі зброю

Незнаёмцаў цікавіла, ці мае Анатоль Лябедзька незарэгістраваную зброю, піша ucpb.org

Візіт быў ранні, сям’я яшчэ спала. Госці папрасілі адчыніць ім дзверы, але гаспадар абраў “іншы фармат камунікавання”. На яго пытанне, у чым прычына візіту, незнаёмцы адказалі, што ідзе праверка. Нейкі час яны заставаліся каля ліфту, а потым спусціліся да ўваходу ў пад’езд.

Старшыня АГП кажа, што не ведае сапраўдных прычын такога візіту і мяркуе, што гэта чарговая псіхалагічная атака на яго сям’ю.