Майкі з надпісам “милицыя” заменяць

На акцыі “маўклівага супраціву” ў Мінску ў кадры фотакамераў трапілі майкі спецназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест “міліцыя” ці “милиция” на іх быў змешчаны надпіс “милицыя”.


Фота шырока разыйшлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў сталічнай міліцыі.


“Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае Еўрарадыё прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Як у выпадку з “ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА” — рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу “милицыя” — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?”


Па словах Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленнем памылкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі