Трэнер Анатоль Бадуеў вызвалены з СІЗА КДБ

Пасля вызвалення трэнер і лекар адчуваюць сябе нармальна і знаходзяцца ў добрым настроі", - паведамляе “Спартыўная панарама”. Карэспандэнт Еўрарадыё дазваніўся да Анатоля Бадуева, Аднак ён катэгарычна адмовіўся каментаваць сваё вызваленне і знаходжанне пад вартай.

Нагадаем, што Бадуеў і Дрынеўскі былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў траўні гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве за станоўчае вырашэнне пытанняў, звязаных з допінг-кантролем.