Тэст на інтэлект: згуляйце ў "Што? Дзе? Калі?" супраць мінскіх знатакоў

У “Што? Дзе? Калі?” мінскія знатакі гуляюць ледзь не штотыдзень. З большага, гэта рэдкая нудота... Але нездарма недасведчаныя людзі часта блытаюць інтэлектуальныя гульні і КВЗ! Днямі ў Мінску адбыўся гумарыстычна-трэшавы турнір інтэлектуальных гульнях з назвай “Кубак Бубак”. Вышэй вы можаце знайсці некаторыя адказы, якія прагучалі падчас спаборніцтваў. А выбраныя пытанні мы прапануем вашай увазе далей.

Па словах уладальніцы “Крышталёвай савы” беларускага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?” Дар’і Шаўцовай, “бубкі” у назве турніру з’явіліся выпадкова. Арганізатары — мінская каманда “Адушаўлёныя аэрасані” — ужо анансавалі правядзенне “Кубка Булак” (прысвечаны Сандры Булак) і “Кубка рубак” (у марскім стылі). У перспектыве — “Кубак шмубак” (з лінгвістычнымі вычварэннямі ў пытаннях).

А “Кубак Бубак” адкрыўся вітальным лістом па-ўкраінску ад самога Сяргея Бубкі — сусветнага рэкардсмена па скачках з шастом (6 м 15 см), які ад пачатку быў талісманам турніру.


Да некаторых з пытанняў прыкладзеныя “раздачы” — карцінкі, якія каманды атрымлівалі падчас гульні. Адказы змешчаныя ніжэй у выглядзе гукавых файлаў. Так што калі надакучыць ламаць галаву — слухайце адказ і каментар да яго, і пераходзьце да наступнага пытання!

Пытанне 1.


ЯНЫ былі зафіксаваныя 27 лютага 2010 года недалёка ад Сант’яга. Адзін з ІХ вы бачыце перад вачыма. Назавіце ІХ двума словамі.



Пытанне 2.
Праслухайце спіс:
1.2. — Ганна К.
1.5. — Міхаіл Б.
1.28. — Мікалай Г.
1.35. — Кузнец З.
4.10.1. — Алег П.
6.7. — Цэзар Ю. І Цэзар С.
6.8. — Марат Ж.-П.
Здагадайцеся, паводле якога прынцыпу мы склалі гэты спіс, і назавіце дакумент, які натхніў нас на яго складанне.



Пытанне 3.


Карыстальнік жывога журнала waldorff банальна пажартаваў, назваўшы гэты дарожны знак... Як?



Пытанне 4.


Ён быў адкрыты ў 1977 годзе. Назавіце яго.



Пытанне 5.
У пытанні ёсць замены. Па меркаванні носьбіта паўночнакарэйскай ідэалогіі, Кім Чэн Ір карыстаецца гаршчком з двух прычынаў. Па-першае, гаршчок — для лідэраў, якія ўпэўненыя ў тым, што падчас іх доўгай адсутнасці ніхто не захопіць уладу. Па-другое, гаршчок дазваляе ўбачыць больш. Якое слова мы замянілі словам “гаршчок”?



Пытанне 6.


Першы належыць скандынаву, другі — італьянцу. Назавіце абодвух.



Пытанне 7.
На жаль, мы так і не здолелі высветліць, ці быў у ДРУГОГА ПЕРШЫ. Але адна гумарыстычная крыніца сцвярджае, што ДРУГІ — гэта калі ПЕРШЫ адразу ў двух людзей. А жалезны ДРУГІ — калі ПЕРШЫ ў абодвух гэтых людзей невылечны... Якія словы мы замянілі на “ПЕРШЫ” і “ДРУГІ”?



Пытанне 8.
Кайзер Вільгельм II раіў нямецкім жаўнерам экспедыцыйнага корпусу ў Кітаі: “Будзьце бязлітасныя! Палонных не бярыце. Забівайце, колькі зможаце! Вы павінныя дзейнічаць так, каб ніводны кітаец ужо ніколі не асмеліўся паглядзець на германца” [канец цытаты]. Якое слова мы прапусцілі ў гэтай парадзе?



Пытанне 9. Пачатковую адукацыю Рэнэ Дэкарт атрымаў у езуіцкім каледжы Ла Флэш. Там ён пазнаёміўся з Марэнам Мерсэнам, будучым ІКСАМ навуковага жыцця Францыі. Якое слова мы замянілі на ІКС?



Пытанне 10.



Пасля таго, як вы пачуеце адказ на гэтае пытанне, вы не зможаце сказаць, што яно не бралася. Узнавіце подпіс пад гэтай карцінкай, скарыстаўшыся дэфісам.



Пераможца “Кубка Бубак” — чэмпіён Беларусі і Мінска, каманда “МІД-2”, — адказала на 7 з гэтых 10 пытанняў. На якія менавіта пытанні нашы найкруцейшыя знатакі адказаў не знайшлі — мы вам не скажам. Ды гэта і не важна. Галоўнае — каб у штодзённай беганіне мы з вамі не развучыліся думаць. І каб часам мы рабілі гэта з усмешкай на вуснах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі