Тэрарысты ў Бостане схавалі адну з бомбаў у каструлі

У каструлі ляжалі цвікі і розныя дробныя металічныя прадметы, якія павялічвалі паражаючую сілу выбуховага прыстасавання. Каля бомбы знайшлі драты, што дазваляе сказаць пра наяўнасць у ёй таймера.

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў амерыканскім горадзе падчас правядзення міжнароднага марафона. Тры чалавекі загінулі, 176 атрымалі раненні, 17 з іх — у цяжкім стане.

Адказнасць за тэракт пакуль ніхто не ўзяў.

МЗС: грамадзяне Беларусі ад выбухаў у Бостане не пацярпелі

Фота — David L. Ryan/The Boston Globe

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі