Тэракт у Бостане: МЗС не ведае, ці пацярпелі беларусы ад выбухаў

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных. Па яго словах, дыпламаты звязаліся з амерыканскімі ўладамі і ўдакладняюць усе акалічнасці справы.

Нагадаем, што выбух адбыўся 15 красавіка на фінішы Бостанскага марафона — аднаго з самых прэстыжных лёгкаатлетычных забегаў свету. Яшчэ адзін выбух пазней прагрымеў у бібліятэцы ў Бостане. Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовае дзіця. Раненні атрымалі больш за 140 чалавек.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі