Сёння спаўняецца два гады ад часу выбуху ў мінскім метро

У мінскай катэдры імша пачнецца ў 18.30. Набажэнства правядзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Праваслаўнае набажэнства пачнецца а 17-й каля мемарыяльнай шыльды на тэрыторыі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Беларусі. Правядзе яго протаіерэй Фёдар Поўны, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, ад выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года загінулі 15 чалавек, пацярпелі 315.

Па абвінавачанні ў тэракце былі асуджаныя і расстраляныя 25-гадовыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Шматлікія праваабаронцы звяртаюць увагу на паспешлівасць працэсу, а таксама заяўляюць, што працэс пакінуў шмат пытанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі