Сёння адзначаецца Еўрапейскі дзень моваў

Асноўная мэта свята — заахвочваць людзей вывучаць і засвойваць розныя мовы як у школах, так і па-за імі на працягу ўсяго жыцця чалавека. Акрамя таго, сённяшняе свята мусіць прадэманстраваць багацце моўнай і культурнай разнастайнасці Еўропы. Прычым панятак еўрапейскіх моваў шырэйшы, чым пералік афіцыйных моваў краін Еўрасаюза.

Дарэчы, на тэрыторыі Еўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў. Праўда больш за дзве траціны іх або ўжо вымерлі, або знаходзіцца на мяжы знікнення ў выніку асіміляцыі.

Як адзначае Вікіпедыя, самай распаўсюджанай мовай Еўропы па ліку натуральных носьбітаў з'яўляецца руская. У тройцы лідараў таксама нямецкая і французская. Сярод замежных моваў у Еўропе тройку лідараў складаюць англійская, нямецкая і французская.

Фота — lang-8.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі