Экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень асуджаны на 3,5 года

Нагадаем, экс-намесніка міністра арыштавалі 8 снежня 2011 года. Разгляд яго справы пачаўся 14 студзеня.

Полудня прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча. Суд апраўдаў Полудня ў атрыманні хабару (100 л дызпаліва) і перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці.

Падчас абвяшчэння прысуду ў зале знаходзілася жонка Полудня, некалькі сваякоў і журналісты. Да пачатку паседжання на кароткі час яму дазволілі пабачыцца з непаўналетнім сынам, перадае БелаПАН.

Па рашэнні суда ў прыбытак дзяржавы з Полудня будзе спагнана каля 9,5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі