"Ён мыў машыну, схапіўся за шланг — а там ток... І ўсё"

23 чэрвеня ў адной з вайсковых частак Мінскага гарнізона, што ва Уруччы, загінуў салдат тэрміновай службы Леанід Пяшэвіч. Сястра загінулага паведаміла, што прычынай яго смерці быў удар электратокам:

"Ён мыў машыну. Узяўся за шланг — а адтуль ток. І ўсё".

Леанід Пяшэвіч праходзіў апошнія паўгода тэрміновай службы і мусіў звольніцца ў запас. 5 жніўня яму споўніўся б 21 год. Леанід любіў машыны: на яго старонцы "вКонтакте" шмат фотаздымкаў танкаў, бронетэхнікі, пускавых усталёвак, верталётаў, вайсковых аўтамабіляў.

 

 

 

У тым, чаму падчас мыцця машыны салдат апынуўся побач з адкрытай крыніцай электратоку, разбіраецца Беларуская вайсковая пракуратура. Таксама пакуль што не атрымалася ні пацвердзіць, ні абвергнуць той факт, што тэхніка, на абслугоўванні якой працаваў Леанід Пяшэвіч, прызначалася для дэманстрацыі на парадзе 3 ліпеня.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і сваякам памерлага салдата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі