Сярод вязняў Івацэвіцкай калоніі — успышка сухотаў

Пра гэта інфармуе Радыё "Свабода" са спасылкай на былога вязня, які нядаўна вызваліўся з папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах.

Мінулай восенню пасля флюараграфічнага абследавання на лячэнне ў турэмны туберкулёзны шпіталь у Оршы было накіравана прыкладна 25 чалавек. Гэтай вясной інфікаваных было ўжо ўдвая больш. Новую партыю хворых з двух атрадаў адправілі ў Оршу днямі.

Паводле былога вязня, калі хвароба перакінецца на іншыя атрады, то колькасць хворых можа дайсці да 200 чалавек. Агулам у івацэвіцкай калоніі №5 налічваецца 2100 вязняў.

Фота — doctor.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі