Сяргей Каваленка дома (фотарэпартаж)

Увечары 26 верасня Сяргея Каваленку вызвалілі з магілёўскай калоніі. Вязень вярнуўся дадому пасля 9 месяцаў за кратамі. У інтэрв’ю Еўрарадыё ён распавёў пра галадоўкі і правакатараў, з якімі давялося сустрэцца ў калоніі. Але цяпер усё гэта ў мінулым.

"Вызваленне было і чаканым, і нечаканым, - пракаментаваў Еўрарадыё Сяргей Каваленка. - Меркаваў, што можа па-рознаму быць. Я прашэнне падпісаў без раскаяння і прызнання віны. Я адмовіўся такое прашэнне падпісваць, сказаў, што ганаруся тым, што зрабіў. Тады мне прапанавалі напісаць, што я проста прашу сябе вызваліць. Я падумаў, што суд прасіў мяне вызваліць, няхай і галоўнага чыноўніка папрашу — Лукашэнку. Я шараговы — карона з мяне не зваліцца. Тым больш што мне сказалі: праз тры дні выйдзеш. 25 чэрвеня гэта было. Сказалі, што могуць вызваліць да так званага Дня незалежнасці".

 

 

 

 

Фота: Еўрарадыё.

 

Гутарку з Сяргеем шукайце тут - Каваленка: Прашэнне аб памілаванні падпісаў без раскаяння і прызнання віны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі